Тачка і труна на сесіі рады гміны Супрасль



Частка жыхароў гміны Супрасль на Падляшшы хоча, каб Радаслаў Дабравольскі пакінуў пасаду бурмістра. 15 студзеня на сесію Рады гміны яны прынеслі труну ды ўвезлі тачку.

12573196_1544497622532531_5006706525257117571_n

12509798_587036944778546_9107833065133374650_n

Паводле арганізатараў гэта толькі рэквізіты, аднак незадаволенасць сярод жыхароў, Грабаўкі, якія хочуць аддзялення ад гміны Супрасль і стварэння асобнай адміністрацыйнай адзінкі – гэта ўжо рэальнасць. Праціўнікі бурмістра хочуць правесці рэферэндум у справе яго адклікання, кажа адзін з радных Тадэвуш Карповіч:

— Мы сёння падалі на рэферэндум і бурмістру пра гэта паведамілі ў пісьмовай форме. У нас ёсць бланкі для збору подпісаў і пачынаем. Мы не маглі збіраць подпісы, бо іх можна збіраць толькі пасля пісьмовага паведамлення бурмістру і нацыянальнаму выбарчаму бюро мы можам збіраць подпісы. 

Бурмістр Дабравольскі быў праціўнікам адлучэння Грабаўкі ад гміны. Паводле грабаўчанаў, іх тэрыторыі — недафінансаваныя. Радаслаў Дабравольскі абяцае ў будучыні шматлікія рамонты дарогаў, пабудову каналізацыі. Ужо неўзабаве мае ўзнікнуць таксама аддзяленне ўправы гміны Супрасль у Грабаўцы, кажа бурмістр:

— У нас ўжо падрыхтаваны аб’ект і мы маем уступную інфармацыю пра дапамогу нашай гміне ад ваяводскай управы. Мы ўжо збіраем абсталяванне, і адразу пасля прыняцца бюджэту мы будзем туды засяляцца.

 Каб правесці рэферэндум у справе адклікання бурмістра гміны Супрасль трэба сабраць 1 300 подпісаў жыхароў з усёй гміны.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток