Ісламісты захапілі гатэль у Буркіна-Фасо (абноўлена)
Штурм гатэля Splendid завершаны. Пра гэта паведамляе міністр бяспекі Буркіна-Фасо, яго словы прыводзіць агенцтва „Франс Прэс„. Між тым, ёсць дадзеныя, што цяпер праводзіцца спецаперацыя ў іншым гатэлі – ён размешчаны на другім баку вуліцы.
З захопленага тэрарыстамі гатэля ў сталіцы Буркіна-Фасо вызваленыя больш за 120 закладнікаў. Пра гэта паведамілі ў МУС гэтай заходнеафрыканскай краіны. Па дадзеных уладаў, больш за 30 чалавек параненыя. Колькасць загінуўшых ўдакладняецца – медыкі паведамляюць аб 20 ахвярах нападу. Трое баевікоў ліквідаваныя ў ходзе штурму. Аперацыя па вызваленні закладнікаў і знішчэнні бандытаў працягвалася ўсю мінулую ноч.
* * *
Каля 20 чалавек загінулі, некаторыя былі ўзятыя ў закладнікі ў выніку штурму баевікамі гатэля Splendid, які знаходзіцца ў сталіцы Буркіна-Фасо горадзе Уагадугу, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters. Адказнасць за напад ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка „Аль-Каіда” ў краінах ісламскага Магрыба і яе падраздзяленне «Аль-Мурабітун».
Фота: Reuters
* * *
У сталіцы Буркіна-Фасо ісламісты напалі на гатэль у цэнтры горада, а таксама на размешчаны насупраць рэстаран гатэлю. Як стала вядома, ахвярамі атакі тэрарыстаў сталі дзесяць чалавек, у тым ліку замежныя турысты.
Па апошніх дадзеных, паліцыя цяпер штурмуе гатэль, дзе знаходзяцца закладнікі. Тэрарысты захапілі больш за 60 чалавек, у тым ліку міністра працы. Сярод вызваленых закладнікаў больш за 30 параненыя. Ёсць забітыя, іх дакладная колькасць пакуль невядомая.
У аперацыі па вызваленні закладнікаў ўдзельнічае французскі спецназ. У гэтым гатэлі часта спыняюцца супрацоўнікі ААН і турысты з заходніх краін.