Раман Васілюк пераехаў у Гародню



Беларускі нападнік Раман Васілюк падпісаў кантракт з гародзенскім „Нёманам„. Пагадненне разлічана на адзін год.

Васілюк

Апошнія два сезоны Васілюк правёў у берасцейскім „Дынама”. У мінулым годзе Васілюк у 24 матчах забіў 8 галоў і аддаў 4 галявыя перадачы.

Васілюк – першы беларускіх футбаліст, які забіў за кар’еру больш за 250 мячоў. Юбілейны мяч гулец адправіў як раз у браму «Нёмана» 21 чэрвеня 2015 года. Зараз на рахунку Васілюка 255 галоў. Найбліжэйшы пераследнік Васілюка Валерый Стрыпейкіс ўжо скончыў кар’еру, на яго рахунку 219 галоў. З дзеючых футбалістаў лепшы паказчык у форварда БАТЭ Віталя Радзівонава – 172 мяча.