Памежнікі РФ затрымалі на мяжы беларусаў, якія ехалі ў Катынь



Сталі вядомыя новыя падрабязнасці затрыманння на расейскай мяжы аўтобуса з актывістамі, прадстаўнікамі розных рухаў і партый, у тым ліку БХД, якія ехалі ў Катынь ушанаваць памяць загінулых.

Прадстаўнік памежнай службы патрабаваў ад усіх здаць пашпарты, але грамадзяне Беларусі адмовіліся здаваць дакументы.

Быў затрыманы адзін з членаў групы, на якім была майка з надпісам „Стоп-Пуцін”. Група выехала раніцай і была спынена ў 12.30.  Пасля стала вядома аб затрыманні двух чалавек – Вольгі Завадскай, маці забітага журналіста Змітра Завадскага, і яшчэ аднаго актывіста. Іх павезлі для высвятлення асобы.

Сябра БХД Яўгена Батуру змусілі зняць майку „Стоп – Пуцін”. Ува ўсіх перапісалі пашпарты.

Адзначае Аляксей Шэін са стваранай партыі „Беларуская Хрысціянская дэмакратыя“:

– Відавочна, што зараз уся гэтая шавіністычная гістэрыя, якая захапіла Расею, праяўляецца і ў адносінах да беларусаў. Ехалі людзі ў майках: “Стоп – Пуцін” і размаўлялі па-беларуску. Гэта выклікала неадэкватную рэакцыю ФСБ. Я думаю, што нам дастаецца і за Украіну. Фсбэшнікі патрабавалі размаўляць на “нармальнай мове”. Што маем – то маем.

Аўтобус пратрымалі на мяжы некалькі гадзін і адпусцілі толькі за 20 хвілін да закрыцця мемарыяльнага комплексу „Катынь”. Тым не менш, аўтобус накіраваўся па ранейшым маршруце. Яго суправаджала машына расейскай дарожна-патрульнай службы.

[Not a valid template]

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота bchd.info