Акцыя супраць мігрантаў у Нідэрландах
У горадзе Хес 18 студзеня адбылася акцыя супраць будаўніцтва цэнтра для бежанцаў на 500 чалавек. Пра гэта паведамляе выданне NOS.
Дэманстрацыя пачалася ў 19.00 у панядзелак і спачатку праходзіла мірна. У акцыі прымала ўдзел каля тысячы чалавек.
Аднак пазней напружанасць ўзрасла: пратэстоўцы пачалі гучна крычаць, паліць фаеры, закідваць мэрыю камянямі і яйкамі. Акрамя таго, мітынгоўцы спрабавалі штурмаваць мэрыю, дзе ішло паседжанне, і ўступалі ў сутычкі з паліцыяй.
З гэтай прычыны персанал мэрыі быў эвакуіраваны, а да разгону пратэстуючых прыцягнута спецыяльнае падраздзяленне паліцыі. У ходзе пратэстаў было затрымана тры чалавекі.
Улады Хеса плануюць адкрыць у горадзе цэнтр для бежанцаў на 500 чалавек. Жыхары 28-тысячнага горада лічаць, што гэта занадта шмат.
Са студзеня па кастрычніка 2015 года ў дзяржавах-чальцах ЕЗ было зарэгістравана больш за 700 тысяч чалавек, якія шукаюць прытулак. Шэраг краін еўрапейскай супольнасці ўжо заявілі пра неабходнасць больш жорсткага міграцыйнага заканадаўства і ўзмацнення кантролю на знешніх і ўнутраных межах ЕЗ.