Міністр адукацыі прапануе скараціць школьную праграму



Базавая школьная праграма павінна быць скарочана мінімум на 20-30%, заявіў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. На яго думку, трэба таксама перагледзець падыходы да выкладання матэрыялу. Міхаіл Жураўкоў у артыкуле ў «СБ. Беларусь сегодня» адзначае, што ў школьнай праграме трэба пакінуць толькі самую важную і неабходную інфармацыю. Працу трэба праводзіць паэтапна. Спачатку адкінуць відавочна другарадны матэрыял, арыентуючыся, у прыватнасці, на праграму савецкай школы другой паловы ХХ стагоддзя. Затым трэба старанна адабраць інфармацыю, неабходную для вывучэння ў школе, з улікам вопыту іншых краін.

35c657902092f939a0655de60a97e054

Базавы падручнік будзе ўтрымліваць сістэматызаванае выкладанне вучэбнага прадмета ў мінімальна неабходным аб’ёме. У падвышэнні якасці падрыхтоўкі важная і магчымасць ствараць у школах профільныя класы, у тым ліку падрыхтоўку на базе ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, мяркуе Міхаіл Жураўкоў.

Фота Таццяны Сталяровай