Вадохрышча ў скіце ў Адрынках
Праваслаўныя святкуюць Хрышчэнне Гасподняе. Паводле традыцыі вернікі ў гэты дзень наведваюць цэрквы, а да дому прыносяць асвечаную ваду. Сотні людзей прысутнічала на святочнай літургіі ў скіце святых Антонія і Феадосія Кіева-Пячэрскіх у Адрынках, што на Беласточчыне:
– У нас няма прыходу, няма прыхаджан. А колькі народу сабралася! Так што гэта сведчыць, што гэта такая іярданская пасха. Прыехалі не толькі з Польшчы, але таксама ёсць госці з-за мяжы. Так што святкуем з радасцю і, дай Бог, год правесці ў міры.
На Вадохрышча, па традыцыі, праваслаўныя святары асвячаюць ваду не толькі ў храмах, але і ў рэках ды вадаёмах.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі