Дробныя гандляры могуць апынуцца пад новым ударам
Яшчэ адзін удар – індывідуальныя прадпрымальнікі могуць згубіць магчымасць набываць тавары ў Расеі за наяўныя грошы.
Паводле інфармацыі партала TUT.BY, расейскі ўрад накіраваў у Дзяржаўную думу законапраект, паводле якога набыццё тавараў і аказанне паслугаў, рэзідэнтам і нерэзідэнтам РФ, павінны ажыццяўляцца ў безнаяўнай форме.
Калі дакумент прымуць, ён закране і беларускіх ІП-эшнікаў, якія закупляюцца ў Расеі. Пры безнаяўным разліку, між іншым, значна ўскладняецца працэдура пакупкі, і павышаецца кошт тавару.
Фота: tut.by