У Польшчы знікне апошняя выява Сталіна



У мясцовасці Цыбінка на Захадзе Польшчы кожнага, хто заходзіць на вайсковыя могілкі савецкіх афіцэраў, сустракае Іосіф Сталін і надпіс: „Нашая справа справядлівая. Мы перамаглі”. Мемарыяльная дошка неўзабаве будзе ліквідаваная, што, несумненна, выкліча пратэсты амбасады Расеі.

4f115d090a15d9ce96422c187fc10909

У Цыбінцы знаходзяцца савецкія могілкі: афіцэрскія і жаўнерскія, дзе спачываюць парэшткі каля 12 тыс. вайскоўцаў, якія загінулі, ідучы на Берлін.

Агароджа афіцэрскіх могілак – гэта сетка сегментаў замацаваных на бетонных слупах і цагляны мур. На ёй 18 барэльефаў, якія прадстаўляюць савецкіх вайскоўцаў. Сярод іх змешчана вялікая шыльда з выявай Сталіна.

Супраць прысутнасці гэтага барэльефа напрацягу некалькіх месяцаў пратэстуе Інстытут нацыянальнай памяці. – Гэта, напэўна, адзінае месца ў Польшчы, дзе знаходзіцца выява Сталіна, кажа др Анджэй Завістоўскі, дырэктар Бюро грамадскай адукацыі.

Дагэтуль мясцовыя ўлады не рабілі нічога, каб яе ліквідаваць. Цяпер усё змянілася. Павел Клімчак, дырэктар Аддзела па справах грамадзянства і замежнікаў Любускага рэгіянальнага бюро, гарантуе, што ў наступным годзе шыльда знікне. Дэмантаж барэльефа ў Цыбінцы, праўдападобна, будзе прафінансаваны Радай аховы памяці барацьбы і пакутніцтва.

ІПН прыгадвае, што гэтыя помнікі служылі, сярод іншага, прапагандзе і нагадвалі грамадству, каму на самой справе належала ўлада ў Польшчы.

– Мы не павінны знішчыць іх, толькі дэмантаваць і перанесці ў музей, – кажа Звястоўскі.

Адам Сівэк, начальнік Аддзела нацыянальнай рады па ахове памяці барацьбы і пакутніцтва, прызнае ў інтэрв’ю „Rzeczpospolita”, што яны не будуць кансультавацца з расейцамі па справе шыльды. – Але пра яе дэмантаж будзе паінфармаваная амбасада – дадае Сівэк.

Амбасада Расеі ў прадстаўленых на сваім сайце каментарах адносна дэмантажу помнікаў ўдзячнасці Чырвонай Арміі ў Польшчы называе „вакханаліяй”. Абураецца, што ў Польшчы адбываецца апаганьванне могілак і мемарыялаў у гонар савецкіх жаўнераў.

rp.pl