Дыяна Касцюковіч: Мы салідарныя з ІП



Салідарнасць з індывідуальнымі прадпрымальнікамі выказваюць сябры берасцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі. Яна адлюстравана ў адпаведнай заяве Савету абласной структуры. Лідар арганізацыі Дыяна Касцюковіч адзначыла, што малому бізнесу падтрэбная падтрымка ў публічнай прасторы:

– Мы паказваем уладам, што мы ёсць, і мы выказваем салідарнасць і адкрыта пра гэта заяўляем. Няхай улада ведае, што ІП не адзінокія, ёсць людзі, якія маюць дастаткова розуму, каб іх падтрымаць.

“У прадпрымальнікаў проста адбіраюць працу і адбіраюць іх асноўны занятак, а грамадзян пазбаўляюць магчымасці выбару тавараў, і такім чынам звужаецца канкурэнцыя на рынку, што недапушчальна, – падкрэсліла Дыяна Касцюковіч.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота spring96.org