Другая гадавіна смерці Міхася Жызнеўскага
22 студзеня ў Беларусі і ва Украіне будуць адзначаць другую гадавіну смерці Міхася Жызнеўскага, які адзін з першых загінуў у Кіеве падчас абароны Еўрамайдана. У Беларусі адмысловыя мерапрыемствы пройдуць на Гомельшчыне, адкуль быў родам Міхась.
Кажа сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец:
– 22 студзеня паедзем у Гомель на гадавіну Жызнеўскага. З Менску едзе чалавек сорак, і гомельскіх, я думаю, будзе не менш. Як раз едзем на гадавіну. Па маіх звестках, адбудуцца мерапрыемствы ў самім Гомелі і на могілках, на якіх пахаваны Жызьнеўскі.
Раніцай 22 студзеня 2014 года Міхась Жызнеўскі быў забіты стрэлам у сэрца падчас Еўрамайдана. Пазалетась у Кіеве на вуліцы Грушэўскага адкрылі помнік у ягоны гонар.
Беларускае Радыё Рацыя