У 2016 плануецца ўвесці новы Мытны кодэкс Еўразійскага звяза



Зацвярджэнне Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага звяза варта чакаць у наступным годзе, увядзення яго ў дзеянне – 1 студзеня 2016 года.

Пра гэта заявіў член калегіі (міністр) па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Цімур Сулейменаў на прэс-брыфінгу ў Берасці пасля пасяджэння кансультатыўнага камітэта па пытаннях прадпрымальніцтва пры калегіі ЕЭК.

«Еўразійская эканамічная камісія разам з ведамствамі бакоў вядзе працу па падрыхтоўцы праекта новага Мытнага кодэкса. Гэта будуць не папраўкі ў дзеючы, а новая рэдакцыя», – дадаў Сулейменаў.

Па яго словах, на пасяджэнні быў разгледжаны шырокі спектр пытанняў, пачынаючы ад асноўных палажэнняў дамовы аб ЕАЭС і заканчваючы адміністрацыйнымі бар’ерамі, якія ўзнікаюць у самых розных сферах.