Два гульцы з „Бокі Хуніёрс” перайшлі ў „Белшыну”



Аргентынцы Маціяс Сарагоса і Карлас-Маркес Семеао з „Бока Хуніёрс”, а таксама расеец Даніла Буранаў з маскоўскага „Спартака” будуць выступаць у складзе бабруйскай „Белшыны”.

19-гадовы расійскі нападнік Даніла Буранаў гуляе ў складзе юнацкай зборнай Расеі (U-17), дзе ў 2013 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы.

Іншым пачаткоўцам „Белшыны” стане 20-гадовы форвард рэзервовай каманды аргентынскай „Бокі Хуніёрс” Маціяс Сарагоса, які пакуль не выходзіў на поле ў аснове знакамітага клуба. Трэцім пачаткоўцам будзе 22-гадовы галкіпер „Бокі Хуніёрс” Карлас-Маркес Семеао, паведамляе football.by.