Бярозаўскія сувеніры
На дапамогу ў развіцці турызму скіраваны высілкі бярозаўскіх майстроў.
Вышыванкі, ручнікі, саматканыя дарожкі, карціны і лялькі з воўны, абярэгі, арыгінальныя магніты на лядоўні могуць быць напамінам пра Бярозу, а таксама карыснымі, прыгожымі аксесуарамі ў дамах і побыце, кажа малодшая навуковая супрацоўніца Анжэла Пракапчук:
– Картэзіянскі манастыр, нядаўна зрабілі рэканструкцыю яго ўязной брамы, такі сувенір, каштоўнасць нашай Бярозы. Робяць усялякія вырабы з дрэва, хтосьць аздабляе імі інтэр’ер. Ёсць у нас майстар, які робіць такія кошыкі, ён напэўна адзіны ў Беларусі застаўся.
Народныя майстры лічаць, што беларусы пачынаюць разумець адрозненне ручных вырабаў з нацыянальным каларытам ад, напрыклад, кітайскіх сувеніраў. Але з-за недахопу грошай купляюць больш танныя.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя