Гарадзенцы змагаюцца за свае соткі



Гарадзенскія ўлады збіраюцца ўрэзаць маёмасць у жыхароў вуліцаў Вішнявец і Стралковая. Участкі зямлі, якія дасталіся ім ад дзядоў, плануецца скараціць да дзесяці сотак. На месцы 49 участкаў плануецца стварыць  140.

IMG_5772

IMG_5771Дарэчы, гэтыя вуліцы да нядаўняга часу былі вёскай. Жыхары былой вёскі Вішнявец  патрабуюць захавання іх уласнасці. Да таго ж гарадскія ўлады за апошнія гады нічым не дапамаглі ім, каб адчуць сябе гараджанамі:

– Калі ты жывеш у Гародні, то зямля табе непатрэбная. Але ж калі б мне была яна непатрэбная, я пайшла б у шматпавярховік 25 гадоў таму і жыла б у ім. Я хацела жыць на зямлі, працаваць на ёй, таму і засталася тут. І мы не прыйшлі вёскай у Гародню, а Гародня прыйшла да нас. Тады чаму ў нас хочуць забраць зямлю? Раней немцы прыходзілі і палілі хаты, а цяпер нашы ўлады прыходзяць і забіраюць зямлю, бо яны так вырашылі. А паводле закона, артыкула 36, ад 5 да 15 сотак можам мець. Мы ж не просім даць, мы просім толькі пакінуць нам гэтыя 15 сотак.

Жыхары вуліцаў Вішнявец і Стралковая не падтрымліваюць ініцыятыву ўладаў Гародні. 25-га студзеня жыхары спадзяюцца атрымаць адказ ад чыноўнікаў на свае звароты.

IMG_5774

IMG_5773Прыдарожны крыж-абярэг вёскі Вішнявец. Ці абароніць ён жыхароў ад сваволля чыноўнікаў?

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара