„Светлы яблычны Спас – сікораўскай душы часціца”
У Алашках адбыўся Яблычны спас на сядзібе вядомага агранома і селекцыянера Івана Сікоры.
На свята завіталі госці не толькі з розных куткоў Беларусі, але і прадстаўнікі грамадскай супольнасці з Латвіі. У час свята адкрыўся дом-музей садавода-селекцыянера Івана Сікоры.
Па словах Ады Райчонак, якая выкупіла, захавала для нашчадкаў і перадала дом Сікоры мясцовым уладам, яна задаволена тым, што хату даглядаюць добра і зараз тут адчынілі музей у гонар яе сталага сябра.
-Іван Паўлавіч быў вядомым чалавекам. Да яго амаль кожны дзень прыязджалі экскурсіі: вучні, калгаснікі, рабочыя, навукоўцы, літаратары. У яго білі добрыя стасункі з Міхасём Машарам. Дарэчы, у мяне ёсць перапіска з Машарам, я яе аддам у Сікораўскі музей, як аддала ўжо лісты да Івана Паўлавіча ягонанга сябра, настаўніка з Полава.
У час свята праваслаўныя святары асвяцілі яблыкі і іншую садавіну. Усе прысутныя змаглі наведаць фальклорна-гульнявы дворык у яблыневым садзе, паслухаць канцэрт, паўдзельнічаць у спаборніцтвах, пакатацца на катамаранах і ладдзі, пасмакаваць стравы з яблыкаў і набыць сувеніры мясцовых майстроў.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара