Беларусь на „Еўрабачанні-2016” прадставіць IVAN



Выканаўца IVAN прадставіць Беларусь на міжнародным песенным конкурсе „Еўрабачанне-2016” у Швецыі. Паводле вынікаў галасавання Іванова, ці, як яго называюць, Ivan-а, паставілі на першае месца. Другое аддалі з невялікім адрывам гурту Napoli. На трэцім месцы — Ермакоў Кірыла. А чацвёртае з дзесяці аддалі гурту Navi — з адзінай беларускамоўнай песняй на адборы.

2

IVAN – псеўданім артыста Аляксандра Іванова. Да фінальнага гала-канцэрту песню для Аляксандра напісаў Віктар Дробыш, які з’яўляецца яго прадзюсарам і не так даўно атрымаў ад Лукашэнкі ордэн Францыска Скарыны.

Песня-пераможца:

А вось песня гурта NAVI, які з’яўляецца пераможцам Басовішча-2015.