У Беластоку пратэставалі супраць інтэрнэт-сачэння
“Мы супраць сачэння з боку ўлады ў сферы нашага прыватнага жыцця”, – скандавалі ўдзельнікі пікета ў цэнтры Беластока.
У чарговы раз Камітэт абароны дэмакратыі (KOD) ладзіў акцыю пратэсту супраць рашэнняў улады Польшчы, якая на думку пратэстоўцаў, парушае грамадзянскія правы:
– Мы кажам, што Беласток, Падляшша за дэмакратыю, супраць сачэння і кантролю над нашай прыватнай карэспандэнцыяй, нашымі электроннымі лістамі, нашымі тэлефоннымі размовамі, супраць таго, каб кавыраліся ў нашай прыватнасці. Мы хочам мірным шляхам выказаць, што супраць такога рашэння, супраць такой улады.
На пікеце зладжаным Камітэтам абароны дэмакратыі сабралася некалькі дзясяткаў асобаў. На думку арганізатара пікета Дарыюша Шады-Бажычкоўскага, камітэт будзе і надалей ладзіць мірныя пратэсты.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара