Азаранка прабілася ў 1/8-ю AusOpen



Вікторыя Азаранка працягвае перамагаць на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе ў Мельбурне і ня ведае літасці да сваіх суперніц. Беларуская тэнісістка ў паядынку трэцяга круга сустракалася з японкай Наомі Осакай і без праблем перамагла ў двух сэтах з лікам 6:1, 6:1. Усяго за тры матчы Азаранка аддала апаненткам толькі 5 (!) геймаў.

А вось Максім Мірны завяршыў спаборніцтвы ў змешаным разрадзе. У стартавым матчы Мірны разам з кітайкай Хао-Чынг Чан саступілі інтэрнацыянальнаму дуэту Слоан Стывенс (ЗША) і Жан-Жульен Ройеру (Нідэрланды) – 4:6, 6:4, 5:10.