Горад з найпрыгажэйшай святочнай ілюмінацыяй
Бельск-Падляшскі можа стаць горадам з найлепшым святочным афармленнем у Польшчы. Ён атрымаў 4180 галасоў ды стаў горадам з найпрыгажэшай ілюмінацыяй у Падляшскім ваяводстве.
На другім месцы – Беласток, які атрымаў 1590 галасоў. “Наш горад зараз змагаецца ў агульнапольскай частцы конкурсу, – ганарыцца бургамістр Бельска-Падляшскага Яраслаў Бароўскі. – На конкурс трапіў толькі адзін горад з кожнага ваяводства”:
– Так ацанілі інтэрнаўты, якія змаглі параўнаць нас з іншымі гарадамі. Нашае святочнае асвятленне ім вельмі спадабалася.
Найпрыгажэй святочна асветлены горад ў Польшчы атрымае бытавую тэхніку вартасцю ў 50 тысяч злотых. Пераможцу конкурсу “Świeć się z Energą” агучаць 26 студзеня.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельс-Падляшскі
Фота аўтара