“ЛітПолУкрБрыг” – адказ Крамлю



Працягваецца рэалізацыя ўкраінска-польска-літоўскага вайсковага праекта пад умоўнай назвай “ЛітПолУкрБрыг”. Гэты праект прадугледжвае стварэнне сумеснай вайсковай брыгады трох краін.

0_1ccbba_1eef2984_orig

Ва Украіне не хаваюць, што “ЛітПолУкрБрыг” – адказ на сучасную палітыку Крамля.

Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:

– Прадстаўнікі Міністэрстваў абароны Украіны, Літвы і Польшчы падпісалі пагадненне пра стварэнне агульнай вайсковай брыгады яшчэ ў ліпні 2015 года. Згодна гэтай дамовы, украінцы дэлегуюць у сумесную вайсковую частку 454 вайскоўцаў, літоўцы – 350, і палякі – каля 2000 чалавек. Акрамя таго, польскі бок забавязаўся перападрыхтаваць 18 украінскіх і літоўскіх афіцэраў, якія будуць узначальваць розныя службы сумеснай вайсковай часткі. Усе камандзіры атрымаюць міжнародную сертыфікацыю. Ангельская мова будзе выкарыстоўвацца ў якасці мовы зносін.

25 студзеня ў Любліне адкрываецца штаб-кватэра “ЛітПолУкрБрыга”. Мяркуецца, што месцам дыслакацыі сумеснай вайсковай часткі стане Люблінскае ваяводства.

Сумесная вайсковая частка пакуль знаходзіцца ў стане фармавання. Але ж расейскія медыя ўжо называюць яе “карнікамі з агрэсіўнага блоку НАТА”.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: lopatov-45.livejournal.com