“Калектыўная ўласнасць, або міраж” – рэпартаж Таццяны Смоткінай
Якая будучыня ў Беларусі чакае калгасы або, як зараз іх прынята называць, – акцыянерныя таварыствы, сельгаспрадпрыемствы і нават холдынгі? Асабліва над гэтым задумваюцца тыя, хто нарадзіўся ў вёсцы або сам працаваў ці працуе ў калгасе. Па дадзеных Белстата на 1 чэрвеня запазычанасць па заробках маюць 302 арганізацыі. Амаль усе – сельгаспрадпрыемствы. Як жыць людзям у такіх умовах, атрымліваючы пры гэтым мінімальныя заробкі?Ці захочуць яны далей працаваць на карысць сельгаспрадпрыемстваў?