Хлопцаў з групы падтрымкі „графіцістаў” збілі і аштрафавалі
Перад пачатакам судовага паседжання па “справе графіцістаў” некалькі актывістаў развярнулі расцяжку з надпісам «Не палітычным пераследам». Пры гэтым актывісты крычалі: «Мастацтва — не злачынства». Іх гвалтам вывелі з залі суда.
Фота: Белсат
Былі затрыманыя Павал Сяргей і Максім Шыцік. Разам з імі „зачапілі” і журналіста з TUT.by – Паўла Дабравольскага. Адразу пасля затрымання хлопцаў пачалі збіваць у суседнім пакоі: як кажуць праваабаронцы, гукі збіцця былі чутны ў залі суда.
Пасля гэтага іх адвезлі ў Фрунзенскі РУУС, дзе скалалі па два пратаколы: па артыкулах КаАП 24.1 “Непавага да суду” і 23.4 “Непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы”. Потым затрыманых прывезлі зноў у суд Фрунзенскага раёна, каб прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці, пры гэтым асабістыя рэчы пакінулі ў РУУС. На хлопцах былі бачны сляды збіцця.
Стала вядома, што Максіма Шыціка і Паўла Дабравольскага асудзілі да штрафа ў 45 базавых велічынь – 9 450 000 беларускіх рублёў, а Паўла Сяргея да штрафу ў 50 базавых велічынь – 10 500 000. Судзіла – Ярохіна Марыя. У якасці сведкі выступіў супрацоўнік органаў унутранных спраўСяргей Кавальчук, які па словах асуджаных прымаў удзел у іх збіцці. Вясна