Фільм BBC „Таемныя багацці Пуціна”
Брытанскі тэлеканал BBC One паказаў дакументальны фільм „Таемныя багацці Пуціна”, а Арсеній Свінцоў пераклаў яго на расейскую мову. 26 студзеня Уладзімір Пуцін правядзе пасяджэнне сваёй Рады па супрацьдзеянні карупцыі з удзелам вядомага генпракурора Юрыя Чайкі. Усе астатнія ў гэты час могуць азнаёміцца з фільмам у агучцы Арсенія Свінцова і Тасі Нікіценкі.
[youtube id=”mPA7SHQlaG8″]
„Пуцін можа мець усё, што яму захочацца. Таму любая дакладная лічба, якая акрэслівае яго багацце, бессэнсоўная”, – робяць выснову аўтары фільма.
Карціна складзена з інтэрв’ю вядомых палітыкаў, бізнесменаў і банкіраў. Некалькі прыкладаў: прадстаўнік міністэрства фінансаў ЗША Адам Шубін заяўляе пра „карумпаванасць Пуціна”. Бізнесмен Сяргей Калеснікаў распавядае, як мільярдэр Раман Абрамовіч фінансаваў будаўніцтва так званага палаца Пуціна на Чорным моры, і паказвае паперы, якія павінны пацвердзіць сувязь расейскага прэзідэнта з афшорнай кампаніяй – уладальнікам „палаца” (Крэмль не раз абвяргаў сувязь Уладзіміра Пуціна з гэтым элітным жылым комплексам пад Геленджыком). Яшчэ адзін бізнесовец Макс Фрыдзон у інтэрв’ю абвінавачвае Пуціна ў тым, што той атрымаў 4% акцый нафтавай кампаніі Sovex падчас сваёй службы ў Санкт-Пецярбургу.
Банкір Сяргей Пугачоў: „Людзі, якія валодаюць велізарным багаццем у Расеі, цяпер ужо разумеюць, што на самой справе не з’яўляюцца яго ўласнікамі. Іх дабрабыт на 100% залежыць ад настрою Пуціна”.
Кіраўнік упраўлення па кантролі над замежнымі актывамі міністэрства фінансаў ЗША Адам Шубін: „Мы назіралі за тым, як Пуцін спрыяе ўзбагачэнню сваіх сяброў і адціскае ад кармушкі таго, хто такімі не з’яўляецца. Карыстаючыся доступам да дзяржаўных актываў – энергетычных рэсурсаў або якіх-небудзь дзяржаўных падрадаў, – ён аддаваў смачныя кавалкі тым, хто з’яўляюцца яго паплечнікамі, і выключаў тых, хто пярэчыць яму”.
Фота Sergey Maximishin