Фестываль-жарт з нежартоўным патэнцыялам



У Бярозаўскім раёне 23 жніўня прайшоў традыцыйны фестываль “Спораўскія сенакосы”, які сёлета сумясціўся з чэмпіянатам Еўропы па кашэнні нізінных балот. І гэта, між іншым, не жартачкі, бо названы чэмпіянат праходзіў у Беларусі ўпершыню. Праўда, удзельнічала ў ім чамусьці толькі тры краіны: Беларусь, Расея і Польшча. Дырэктар прыроднага заказніка “Спораўскі” Вадзім Пратасевіч патлумачыў гэта тым, што еўрапейцы не паспелі зрабіць візы, а ўкраінская каманда не прыехала, нават не папярэдзіўшы пра змену планаў.

Але “Спораўскія сенакосы” і без міжнароднага прадстаўніцтва былі відовішчнымі, напоўненымі атракцыямі для дарослых і дзяцей. Хэдлайнерамі канцэрту, што ішоў таксама проста ля балота, былі гурты KRIWI і “Палац”.

[Not a valid template]

[Not a valid template]

Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара