Гародня: святкуем сёння 70-ці годдзе вызвалення Беларусі ад фашызму



У Гародні свята 3 ліпеня пачалося з адкрыцця пасля рэканструкцыі вуліцы Курчатава. Затым адбыўся мітынг і парад войскаў гарадзенскага гарнізона. Жыхары і госці горада звязваюць гэты дзень з вызваленнем Беларусі ад фашыстаў.

[Not a valid template] 

– Дзень Незалежнасці, Беларусь была вызваленая ад фашыстоўскіх захопнікаў. У нас у сям’і быў дзед, які ваяваў і страціў нагу, другі дзед быў угнаны ў Германію. Я цяпер спрабую гэта распавядаць майму сыну. Каб гэта было нешта канкрэтнае, а не проста тэарэтычнае свята.

 – Прыхалі з Малдовы, горад Бельцы. Тут радня ў нас ёсць, святкуем сёння 70-ці годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь ад фашызму.

На працягу ўсяго дня запланаваны канцэрты і праца спартовых пляцовак. Увечары адбудзецца святочны салют.

Беларускае Радыё Рацыя