Баскетбалісткі даведаліся супернікаў па адборы на Алімпіяду



У Швайцарыі адбылося лёсаванне кваліфікацыйнага турніру Алімпійскіх гульняў-2016 па баскетболе сярод жаночых каманд, які пройдзе 13-19 чэрвеня ў французскім Нанте.

Зборная Беларусі на першым этапе згуляе ў групе С разам з камандамі Нігерыі і Рэспублікі Карэя.

Алімпіяда

Склады астатніх груп:

А – Францыя, Куба, Новая Зеландыя;

В – Турцыя, Аргенціна, Камерун;

D – Іспанія, Кітай, Венесуэла.

Пасля завяршэння групавога этапу па дзве лепшыя каманды выйдуць у чвэрцьфінал. Прамыя пуцёўкі ў Рыа-дэ-Жанейра атрымаюць 4 пераможцы чвэрцьфінальных сустрэч, квартэт няўдачнікаў разыграе яшчэ адзін пропуск на Алімпіяду-2016.