Вікторыя Азаранка пакідае Australian Open



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не здолела выйсці ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, прайграўшы немцы Анжаліцы Кербер з лікам 3:6, 5:7. Цягам другой партыі беларуска вяла з 2 брэйкамі з лікам 5:2 і мела ажно 5 сет-болаў, але так і не рэалізавала аніводны. Вікторыя саступіла ў 5 геймах запар. За 1 гадзіну 45 хвілін, праведзеных на корце, Азаранка зрабіла 3 брэйкі супраць 6, 2 эйсы і 4 двайныя памылкі на падачы. На рахунку Кербер 4 падачы навылёт і 2 двайныя памылкі. Адна з найбольш прыкрых, калі не сама крыўдная параза ва ўсёй яе кар’еры.

Кербер упершыню выйграла ў Азаранцы і ў паўфінале адзіночнага разраду сустрэнецца з малаведамай брытанкай Контай. У іншым пазфінале зыдуцца Анешка Радваньска з Польшчы і амерыканка Сірэна Уільямс.

Беларускае Радыё Рацыя