У Баранавічах прадаюць канфіскаваны ў ІП тавар
У Баранавічах канфіскаваны на рынках у прадпрымальнікаў несертыфікаваны тавар прадаецца ў чатырох аддзелах Дома гандлю “Радуга”. І самае цікавае, таксама без сертыфікацыі і іншых патрэбных дакументаў. Хоць начальнік Баранавіцкай падатковай інспекцыі Васіль Сухаверхі на сходзе прадпрымальнікаў 25 студзеня сказаў, што тавар без дакументаў утылізуецца. Прадпрымальнікі абураныя падвойнымі стандартамі.
Кажа прадпрымальнік Мікалай Чарнавус:
– Атрымліваецца, што дзяржаве можна так гандляваць, а прадпрымальнікам нельга. З гэтым пытаннем я звярнуўся ў Міністэрства эканомікі, Міністэрства па падатках і зборах. Бо прадпрымальнікам не дазваляюць гандляваць, бо няма дакументаў, а дзяжава можа гандляваць. І пры гэтым – тым жа таварам, які канфіскавалі ў прадпрымальнікаў.
З 1 студзеня 2016 года тавар без сертыфікатаў у прадпрымальнікаў канфіскуецца. Прадпрымальнікі спынілі працу і патрабуюць адмены ўказа №222.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя