«Дыялог з часам» ад Мікалая Бандарчука ў Гародні



Старшыня гарадзенскага саюза мастакоў Мікалай Бандарчук адкрыў у Гародні сваю персанальную выставу. Некалькі дзесяткаў працаў, што можна пабачыць у гарадзенскай выставачнай зале аб’яднаныя пад назвай «Дыялог з часам».

Што цікавага можна ўбачыць на гэтай выставе распавядае Мікалай Бандарчук:

— Замалёўкі прыроды нашага краю, з паездак, пераасэнсаванне некаторых эцюдаў… Я манументаліст і люблю філасофскае гучанне пейзажа, там вялікія паэтычныя масы. Тут ёсць і партрэты.

Мастацтвазнаўца Марына Загідуліна:

— Гэта рэтраспектыўная выстава, дзе ён выставіў не толькі апошнія працы, але і працы мінулых гадоў. Таму, менавіта гэтая выстава цікавая, бо бачная ягоная творчасць у развіцці: як ён глядзеў на свет у мінулыя гады, і як сёння. У аснове ляжыць рэалістычнае адлюстраванне рэчаіснасці.   

На карцінах — цікавыя вобразы Гародні, Жыровічаў, вобраз вялізарных кар’ераў каля Ваўкавыску, а таксама шмат цікавых пейзажаў з падарожжаў мастака. Выстава праходзіць у межах года культуры і таму яе адкрыццё прыцягнула вялікую колькасць аматараў мастацтва розных пакаленняў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня