Швецыя дэпартуе палову мігрантаў
Міністр унутраных спраў Швецыі Андэрс Ігеман заявіў, што ўлады краіны маюць намер дэпартаваць каля 80 тысяч асоб, якія прэтэндавалі на статус бежанца, але якім у гэтым было адмоўлена.
(Фота: Reuters)
Па словах міністра, для дэпартацыі будуць зафрахтаваны чартарныя авіярэйсы, і на гэтую аперацыю пойдзе некалькі гадоў.
У 2015 годзе 163 тысячы чалавек папрасілі прытулку ў Швецыі. На дадзены момант было разгледжана 58 800 прашэнняў, 55% з іх былі ўхвалены.
У пачатку студзеня Швецыя ўвяла часовую праверку дакументаў на мяжы з Даніяй. Зараз усе прыбываючыя на аўтобусах, цягніках і судах з поўдня не змогуць трапіць у Швецыю без адпаведных дазволаў.
Шэраг членаў урада мяркуе, што вялікі прыток людзей за кароткія прамежкі часу можа ўяўляць пагрозу для нацыянальнай бяспекі і грамадскага парадку.
Праваабаронцы, са свайго боку, асцерагаюцца, што Стакгольм становіцца глухі да чаканняў бежанцаў.
Таксама, па дадзеных уладаў краіны, расце колькасць дзяцей, якія прыбываюць у Швецыю без суправаджэння дарослых, і гэта сур’ёзна павялічвае нагрузку на сацыяльныя службы.
Як кажуць у міграцыйным ведамстве, толькі за мінулы год у каралеўства прыбыло 33.000 непаўналетніх.
Паводле ВВС