Трагедыя ў Барысаве: дзве сям’і атруціліся газам



Жудасная трагедыя здарылася 28 студзеня ноччу ў беларускім горадзе Барысаве Менскай вобласці. З-за ўцечкі газу ў шматкватэрным жылым доме ў розных кватэрах загінулі дзве сям’і, з двух і чатырох чалавек, у тым ліку двое дзяцей.

03_gas_attack_in_borisov_city

Выбуху не адбылося: людзі проста атруціліся газам, перадае прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

У ходзе высвятлення абставінаў атрымана інфармацыя, што раней у кватэры на трэцім паверсе выяўленыя двое загінулых.

01_gas_attack_in_borisov_city

Ратавальнікі па лесвіцы праніклі ў кватэру, размешчаную на другім паверсе, дзе былі знойдзены целы чатырох чалавек, у тым ліку двух дзяцей – 10 і 17 гадоў.

Абставіны гібелі людзей ўсталёўваюцца Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта.

Псіхолагі МНС аказваюць дапамогу сваякам загінулых.

Фота: прэс-служба Следчага камітэта