Дыялект набліжае да вялікай культуры



Дарафей Фіёнік у эфіры нашага радыё рацыя казаў пра патрэбу прамоцыі і ўжывання ў пісьмовай форме так званай «Падляшскай мовы», якую ў народзе называюць «па-своёму». Ужыванне дыялекту, ва ўсіх сферах жыцця прыводзіць таксама да будавання падмуркаў, беларускай нацыянальнай тоеснасці кажа Дарафей Фіёнік з Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах:

— Галоўнае, каб мы працавалі ў ёй, каб мы фармавалі надалей у пісьмовай традыцыі. Яна ўжо існуе ў электроннай прасторы: нямала пішуць адзін аднаму СМС-аў па-свойму, нямала мэйлаў Думаю ўсё гэта будзе развівацца і можа некаторым цяжка акрэсліцца беларусамі, а па-свойму, мы свае — лягчэй. І тады, яны ўсё адно будуць набліжацца да той шырокай культуры.

Як адзначае Дарафей Фіёнік дыялект, які ўжываецца ў Бельскім павеце мае шмат супольных рысаў са старабеларускай мовай, якую мясцовыя жыхары яшчэ да ХІХ стагоддзя называлі каралеўскай мовай.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным аўдыёфайле.

Гутарыў Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток