У Глыбокім прайшло дзіцячае свята “Аліса ў краіне цудаў”
Цэнтральная плошча горада ператварылася ў вялікую фестывальную пляцоўку. Дзеткі каталіся на машынках, скакалі на батутах, удзельнічалі ў спаборніцтвах і гульнях.
У гэты час адбыўся конкурс кампазіцый з кветак, у якім прынялі ўдзел установы адукацыі і іншыя прадпрыемствы горада.
Па словах шматлікіх жыхароў, святы, якія ладзяцца для дзетак, самыя лепшыя і запамінальныя.
– На гэтым свяце мне вельмі падабаецца. Я здзіўляюся, як людзі могуць стварыць такія кампазіцыі, такую прыгажосць з кветак!
– Вельмі спадабаліся кампазіцыі з кветак. Мы вельмі любім гэтае свята, ходзім кожны год.
– Прыйшлі дзяцей парадаваць. Яны каталіся на горках, паелі марозіва. Кожны год прыходзім на гэтае свята. Тут вельмі прыгожа.
На свяце можна было набыць тавары школьнага асарціменту, наведаць выставу-продаж кніг, паласавацца смакатой у летнім кафэ. А таксама купіць падарункі на выставе-кірмашы твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і напрыканцы паслухаць канцэрт.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае
Фота аўтара