Лідары правацэнтрысцкай кааліцыі наведалі Смалявічы



 

Лідары правацэнтрысцкай кааліцыі наведалі Смалявічы. Яны пабывалі на мясцовым рынку, дзе размаўлялі з гандлярамі і пакупнікамі, якіх у апошні час стала нашмат меней праз указ №222. У прыватнасці, гэты дакумент забараняе гандляваць таварамі без суправаджальных дакументаў.

sm06

sm03

Пасля гэтага, як распавёў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, разам з намеснікам старшыні Руху „За свабоду” Юрасём Губарэвічам і сустрашынёй Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталём Рымашэўскім было праведзена невялікае расследаванне.  «Мы наведалі мясцовы універмаг і вывучылі асартымент» — распавёў Анатоль Лябедзька:

— Прадметам нашай цікавасці быў так званы «канфіскат». Мы знайшлі адзенне, абутак і высветлілі, што на іх няма суправаджальных дакументаў: сертыфікату якасці. Гандляры спаслаліся на падатковую інспекцыю, якая прывозіць да іх гэтыя тавары. Там таксама былі вялікія праблемы, каб патлумачыць гэтую сітуацыю. Пры гэтым улада, нават вуснамі Лукашэнкі, абвінавачвае індывідуальных прадпрымальнікаў, што яны нейкія махляры і не хочуць па-чэснаму працаваць.  

Але высвятляецца, што гэты канфіскат звозіцца ў гандлёвы дом „Усходні”, які ўваходзіць ва упраўленне справамі прэзідэнта Беларусі. І зразумела, — кажа Анатоль Лябедзька, — што тыя тавары, якія былі канфіскаваны ў прадпрымальнікаў, у тым ліку і за адсутнасць суправаджальных дакументаў, прадаюцца гэтым гандлёвым домам таксама без дакументаў, а грошы паступаюць ва ўпраўленне справамі прэзідэнта. Вось яскравы прыклад двайных і трайных стандартаў, якія існуюць у Беларусі у адносінах паміж уладай, чыноўнікамі і грамадзянамі, — падкрэсліў Анатоль Лябедзька.

sm12

sm10

sm09

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота: ucpb.org