Вера Лапко ў фінале юніёрскага AusOpen
Вера Лапко стала фіналісткай юніёрскага турніру адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У фінале беларуская тэнісістка згуляе супраць славачкі Тэрэзы Міхалікавай.
На шляху да фіналу Лапко перамагла аўстралійку Міхаэлу Хает, кітаянку Джыа Рэн, японку Чыхіра Мурамацу, расейку Ганну Калінскую і аўстралійку Сару Томіч.
Пасля завяршэння выступу на Australian Open Вера Лапко ў складзе зборнай Беларусі пачне падрыхтоўку да гасцявога матчу першага раўнда ІІ Кубка Федэрацыі Сусветнай групы супраць Канады. Сустрэча пройдзе 6-7 лютага ў канадскім Квебеку.