Улады не будуць шырока адзначаць угодкі Касцюшкі
Мерапрыемствы па ўшанаванню памяці Тадэвуша Касцюшкі адбудуцца ў Івацэвіцкім і Жабінкоўскім раёнах Берасцейскай вобласці.
Такі адказ на свае прапановы ад мясцовых уладаў атрымалі сябры Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Палітык Ігар Маслоўскі адзначае, што ў лісце ёсць як плюсы, так і мінусы:
– На жаль у іншых гарадах і раёнах вобласці выканаўчая ўлада адказвае, што дадатковых мерапрыемстваў не плануецца, у тым ліку па змене назваў вуліц. Таму можна гэта ўспрымаць з аднаго боку, як такі адказ на палову.
Усё ж захоўваюцца толькі тыя традыцыйныя мерапрыемствы, якія праводзяцца на працягу некалькіх гадоў. На жаль, нейкага пашырэння ў сувязі з такой круглай датай не плануецца, падагульніў Ігар Маслоўскі.
Беларускае Радыё Рацыя