У Заляшанах ушанавалі памяць ахвяраў польскага збройнага падполля
70 гадавіну пацыфікацыі беларускіх вёсак на Беласточчыне і забойствы мірных жыхароў аддзелам польскага ўзброенага падпольля пад камандаваннем Рамуальда Райса, псеўданім «Буры», ўшанавалі ў Кляшчэлях і Заляшанах.
Вёска Заляшаны гарэла якраз 70 гадоў таму 29 студзеня 1946 года. «Памятаем і молімся, каб такое больш не паўтаралася», — сказаў настаяцель праваслаўнага прыхода ў Кляшчэлях айцец Мікалай Келбашэўскі:
— Памолімся за тое, каб гэтыя моманты і гэтыя страшныя хвілі, якія былі і засталіся ў народзе, каб іх не было.
Жыхары вёскі:
— Пасля пажару мы жылі ў зямлянцы.
— За што яны спалілі нявінных людзей? За тое, што праваслаўныя? Тады 19 чалавек загінула. У газетах пісалі то 14 то 16, але іх 19 загінула тады.
— А дзяржава забыла пра гэта. Не памятае і не будзе памятаць.
З 29 студзеня па 2 лютага аддзел польскага ўзброенага падполля спацыфікаваў вёскі Вулька Выганоўская, Заляшаны , Шпакі Зане і Канцавізна. У гэтых вёсках загінулі ад стрэлаў або былі спаленыя каля 50 мірных жыхароў. Рамуальд Райс Буры адказны таксама за сьмерць 30 вазакоў, закатаваных ля вёскі Старыя Пухалы. Адмысловыя заявы ў памяць ахвяраў Бурага прынялі радныя горада Бельск-Падлшяскі і Гайнаўскага павета.
Рэпартаж з Заляшанаў слухайце ў далучаным аўдыёфайле:
[Not a valid template]
Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Мацей Рацінеўскі