Анатоль Лябедзька сабраў пікет каля Вярхоўнага суда



Па ініцыятыве лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі ў Менску прайшоў пікет супраць міліцэйскага беззаконня.

Акцыя, сабрала некалькі дзясяткаў чалавек і адбылася каля будынка Вярхоўнага суда краіны. Падставай для яе паслужыў той факт, калі 25 студзеня ў будынку суда Фрунзенскага раёну, дзе разглядалася справа „графітыстаў”, калі быў моцна збіты журналіст інтэрнет-партала ТУТ.by Павел Дабравольскі, а таксама два актывісты, якія прыйшлі падтрымаць абвінавачваемых.

Па словах Анатоля Лябедзькі, і ён і іншыя людзі прыйшлі да будынку суда, каб сказаць „не” насіллю, якое адбываецца ў адносінах да грамадзян і тым самым засяродзіць увагу на праблеме, якая ёсць ва ўсёй краіне:

— Гэта проста выпадак, які закрануў журналіста, таму пайшоў такі рэзананс. Я думаю, што гэта трэба выкарыстоўваць і гаварыць пра гэта, бо такое адбываецца і ў Светлагорку, і ў Астраўцы і ў Смаргоні і ў Жабінцы — ўсюды чалавечае жыццё нічога не каштуе. Мы дваццаць гадоў назапашвалі ў сабе раба цяпер яго трэба выціскаць па кроплі.

Шмат якія людзі трымалі плакаты супраць міліцэйскага гвалту. Некалькі чалавек выступілі з прамовамі. На пікеце прысутнічала вялікая колькасць супрацоўнікаў міліцыі. У тым ліку кіраўнік менскай міліцыі Аляксандр Барсукоў і начальнік менскага АМОНУ Дзмітрый Балаба.

Па папярэдніх падліках, на як мінімум 7 удзельнкаў пікетавання былі складзены пратаколы аб удзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара