Кіраўнік МЗС Польшчы: Усходняе партнёрства скончылася катастрофай 



Па словах кіраўніка польскага МЗС, праграма пацярпела фіяска, паколькі не давала Беларусі і іншым краінам перспектывы сяброўства ў ЕС. Пра гэта паведамляе Радыё «Польшча».

«Перакананне, што добрую ўсходнюю палітыку можна весці праз ЕС, з’яўляецца міфам», – заявіў міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі, адказваючы на ​​пытанні і каментары дэпутатаў апазіцыі.

На думку Вашчыкоўскага, Усходняе партнёрства не заслугоўвае высокую ацэнку, паколькі праграма не давала магчымасці краінам, у яе уключаным – Украіне, Беларусі, Малдове, Арменіі, Грузіі і Азербайджану, – шанец на ўступленне ў Еўрасаюз. Праграма, на думку палітыка, адводзіла згаданым дзяржавам толькі ролю буфернай зоны паміж Расеяй і ЕС.

«Мы адкінулі гэтую канцэпцыю як няправільную. Усходняе партнёрства стварала для гэтых краін ілюзію, але не стварала перспектывы сяброўства ў Еўрасаюзе», – заявіў ён.