Партыя БНФ адмовілася ад прапановаў Кангрэсу дэмсіл



Партыя БНФ пакуль не будзе ўваходзіць у аргкамітэт па правядзенні Кангрэсу дэмакратычных сілаў.  Адпаведнае рашэнне было прынята на суботнім Сойме партыі. « У сябраў сойму існуюць засцярогі наконт яснасці ідэйнага зместу Кангрэсу, а таксама таго, што заяўленыя мэты могуць быць дасягнутыя ў фармаце, у якім плануецца яго правядзенне», – адзначыў  старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Правядзенне Кангрэсу дэмакратычных сілаў з мэтай кансалідацыі апазіцыі ініцыявала летась у снежні група вядомых грамадскіх дзеячаў Беларусі. На наступны дзень Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Станіслаў Шушкевіч абвясцілі аб стварэнні аргкамітэту па падрыхтоўцы Кангрэсу. Цяпер апроч названых палітыкаў у склад аргкамітэту ўваходзяць Дзмітрый Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Саннікаў, Генадзь Фядыніч і Міхаіл Пастухоў.

Беларускае Радыё Рацыя