Кожны можа праверыць веды па гісторыі Беластока



З 1 лютага можна рэгістравацца на першы Тэст ведаў па гісторыі Беластока. Заяўкі можна падаваць да 18-га лютага ў сядзібе Музея войска, а таксама праз электронную пошту і тэлефанаванне. 19-га лютага, у гадавіну здабыцця незалежнасці Беластокам, у кінатэатры “Форум” каля 300 чалавек правераць свае веды па гісторыі горада. Пераможцу чакае ўзнагарода ў тры тысячы злотых. “Гэта добрая прамоцыя Беластока”, – кажа віцэ-прэзідэнт горада – Рафал Рудніцкі:

– Мы зацікаўленыя ў тым, каб прапагандаваць гісторыю нашага горада. Варта набыць больш ведаў, каб мець магчымасць удзельнічаць у гэтым тэставанні.

У тэсце ведаў пра Беласток трэба будзе адказаць на 30 пытанняў. Сярод іх пытанні, звязаныя з рознымі эпохамі, і якія тычацца шматкультурнасці сталіцы Падляшша. Удзельнічаць у тэсце могуць усе ахвотныя, а таксама непоўнагадовыя.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота extratour.by