ЕС выдзеліць 3 млн еўра на памежнае супрацоўніцтва Беларусі і Украіны



На ўмацаванне тэрытарыяльнага супрацоўніцтва прыгранічных рэгіёнаў Беларусі і Украіны Еўрапейскі саюз выдзеліць 3 300 000 еўра. Прадстаўнікі абедзвюх краін павінны падаць сумесныя заяўкі на рэалізацыю праектаў да 19 красавіка 2016 года. У першую чаргу будуць падтрыманы ініцыятывы, якія карысныя для шырокага кола людзей. У прыватнасці, у сферы аховы здароўя, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, культуры, спорту, турызму, экалогіі.

Бюджэт аднаго украінска-беларускага праекта вар’іруецца ад 60 да 250 тыс. еўра.

Гэта першая фундаваная Еўрасаюзам праграма па трансгранічнаму супрацоўніцтву для краін „Усходняга партнёрства”, у якой яны працуюць паміж сабой, без удзелу партнёраў з ЕС. Суседнія краіны-партнёры могуць самастойна вызначаць прыярытэты і сумесна вырашаць праблемы прыгранічных тэрыторый, спрыяючы такім чынам эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю на мясцовым узроўні„, – адзначыў кіраўнік экспертнай групы праграмы садзейнічання тэрытарыяльнаму супрацоўніцтву краін „Усходняга партнёрства” Аляксей Секара.

Конкурс праектных прапаноў па праграме тэрытарыяльнага супрацоўніцтва „Беларусь-Украіна” стартаваў 20 студзеня. У бліжэйшы час эксперты правядуць сустрэчы з патэнцыяльнымі ўдзельнікамі і дапамогуць ім у правільным складанні заявак, з улікам беларускага і ўкраінскага заканадаўстваў і іншых аспектаў.