Украіна пашырае прадуктовае эмбарга супраць Расеі
Украіна з сённяшняга дня пашырае дзеянне прадуктовага эмбарга супраць Расейскай Федэрацыі. Як падкрэсліў прэм’ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк, падобны крок з’яўляецца «контрмерой на эканамічную агрэсію Расею», і што Украіна надалей будзе абараняць свой унутраны рынак. Згодна з пастановай ўкраінскага ўрада, прадуктовае эмбарга будзе дзейнічаць як мінімум да 5 жніўня гэтага года або да адмены забароны з боку Расеі. Раней, з першага студзеня, Масква ўвяла прадуктовае эмбарга супраць Кіева.
Расейскія ўлады называлі дзве прычыны: адказ на ўвядзенне Украінай санкцый супраць цэлага спісу расейскіх грамадзян і кампаній, а таксама абарона ад траплення еўрапейскіх прадуктаў на расейскі рынак у сувязі з пачаткам дзеяння пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж Украінай і ЕЗ. Раней украінскі ўрад ацаніў страты ад дзеяння расейскага прадуктовага эмбарга ў суму каля 600 мільёнаў даляраў у год.
Паводле echo.msk.ru