Таксісты Гародні пачалі страйк



З раніцы ў Гародні таксісты пачалі страйк. Яны выказваюцца за тое, каб з 9.00 раніцы не выкарыстоўваць праграму выкліку і ўліку паездак, а працу весці толькі «ад бардзюра», паведамляе s13.ru. Камунікацыю таксісты горада вядуць праз zello-канал «Страйк таксістаў Гародні».

FullSizeRender

Унутры сваёй супольнасці былі распаўсюджаныя і рэкамендуемыя тарыфы – пасадка 30 000 рублёў, кіламетр па горадзе – 10 000 рублёў. Паводле інфармацыі аднаго з кіроўцаў, забастоўка тычыцца амаль усіх службаў горада. Паводле непацверджанай інфармацыі, за акцыю непадпарадкавання ад працы адхіленыя некалькі кіроўцаў розных службаў таксі Гародні.

Нагадаем, год таму таксісты Городні пратэставалі супраць нізкіх тарыфаў новага гульца на рынку паслуг пасажыраперавозак.

Фота autogrodno.by