“Яны жывуць у шчасці” – рэпартаж Алесі Адамчук



IMG_2543У Івацэвічах на Берасцейшчыне жыве сям’я інвалідаў 1 групы Бахураў з моцна абмежаванымі магчымасцямі: Анатоль перасоўваецца на калясцы, а ў Ганны неразвітыя рукі і ногі. Але ў 90-я Анатоль меў свой шапік і займаўся гандлем, Ганна з дзяцінства малюе карціны, мае агарод і працуе на ім, робіць з гліны прадметы, займаецца саломапляценнем і нават шые. А яшчэ Ганна любіць вандраваць. Яна аб’ездзіла ўсю Беларусь і Еўропу. Падумалі Бахуры і пра сваю старасць. Нарадзілі здаровага прыгожага сына Косьціка, за якога прыйшлося паваяваць, каб дзяржава не забрала ў прытулак.