70-я гадавіна пацыфікацыі беларускіх вёсак
2 лютага спаўняецця 70 гадавіна пацыфікацыі беларускіх вёсак на Беласточчыне Зані, Шпакі і Канцавізна.
Злачынцы палілі выключна дамы праваслаўных, узгадвае Любоў Кардзюеквіч з Заняў:
– Ведалі, чые хаты палілі. З каталікоў нікога не забілі і дамоў іхных не чапалі.
2 лютага ў Занях загінула 24 чалавекі – найстарэйшай ахвяры было 83 гады, наймалодшай – 3. У Шпаках загінула 8 чалавек, у Канцавізне 2 лютага не было ахвяр.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя