“Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі” ў кнігарні „Логвінаў”
“Мой зборнік прозы хоць і затрымаўся, але цяпер выглядае больш салідна,” – кажа пісьменніца Марыя Роўда і запрашае на прэзентацыю сваёй першай кнігі “Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі”.
Зборнік Марыі Роўда стаў 71-ым выпускам серыі «Кнігарня пісьменніка» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.
– Кніга ляжала недзе на паліцы ў тых ці іншых выдавецтвах. І зараз, відаць, назбіралася крытычная маса твораў, і выйшла ўжо ўсё разам – зборнік аповесцяў і апавяданняў, і тут ёсць некалькі новых рэчаў, я думаю, яны будуць цікавыя для чытачоў.
Прэзентацыя кнігі адбудзецца заўтра, 3 лютага, у кнігарні “Логвінаў”. Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход вольны.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя