Беларусь – на чацвёртым месцы па абясцэньванню валюты ў свеце



Беларускі рубель увайшоў у топ-9 найбольш нявыгадных валют для інвестыцыяў па выніках 2015 года. Паводле падлікаў «Bloomberg», нашыя грошы за год абясцэніліся на 42 %.

1

Методыку падліку «Bloomberg» не ўдакладняе. Паводле Нацбанку Беларусі, адносна кошыка валютаў рубель у 2015 годзе абясцэніўся на 35,84%. Як падлічыў БелаПАН, адносна долара рубель упаў на 56,70% (з Br11 850 да Br18 569).

Трыма сусветнымі лідарамі дэвальвацыі па выніках 2015 сталі азербайджанскіманат, казахстанскі тэнге і замбійскага квача. Пяцёрку разам з беларускім рублём замыкае аргентынскае песа.

На шостым месцы ў спісе лідараў дэвальвацыі – украінская грыўна, якая другі год запар аказваецца ў дадзеным спісе. Варта адзначыць, што валютаваюючай краіны апынулася больш устойлівай, чым валюта стабільнай Беларусі.

infographer.by