Рыгору Барадуліну прысвецяць музычны праект



Дзень народзінаў Рыгора Барадуліна адсвяткуюць адмысловым трыб’ютам. Лідар гурта “Вурай” Сяргей Долгушаў ладзіць у Менску зборны канцэрт:

– “Песьні матчыны з Вушаччыны” – песьні, якія спявала матуля Рыгора Барадуліна і песьні, якія яго натхнялі на творчасць, песні таго краю, песьні Вушач. Я кінуў кліч сярод сваіх знаёмых, што хто хоча можа паўдзельнічаць, вось гурт “Рэлікт”, Ірэна Катвіцкая, гурт “Варган”, будуць выступаць менавіта з той зямлі, каб перадаць атмасферу.

Канцэрт “Песні матчыны з Вушаччыны” ў гонар Рыгора Барадуліна пройдзе 24-га лютага ў малой залі Белдзяржфілармоніі. У далейшым плануецца выдаць дыск гэтага праекта, і праехаць з выступамі па ўсёй Беларусі.

Рыгора Барадуліна ня стала другога сакавіка 2014 года. Паэт і перакладчык, ён стаў апошнім, хто атрымаў званне “Народнага паэта Беларусі”.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя